На пагранічным пункце мытнага афармлення "Бераставіца-ІІ" (Гродзенская вобласць) затрыманы кантрабандны груз, кошт якога складае амаль Br1 млрд., паведамілі ў прэс-службе Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Паводле слоў спецыялістаў, тавар з Польшчы ў Беларусь перавозіў на велікагрузным аўтамабілі "Даф" вадзіцель Расійскай Федэрацыі. Пры надглядзе грузавога адсека яго аўтамашыны звыш названай колькасці было выяўлена 3 тыс. адзінак дарагога адзення і абутку. Па гэтаму факту вядзецца разбор.
Як адзначылі спецыялісты, гэта самая буйная партыя кантрабанднага адзення і абутку, затрыманая за час існавання Гродзенскай рэгіянальнай мытні, паведамляе БЕЛТА.





