25-07, 10:50

У Гродна - першая аперацыя на адкрытым сэрцы

У Гродне правялі першую аперацыю на адкрытым сэрцы. 61-гадоваму пацыенту з дыягназам ішэмія паспяхова зрабілі аортакаранарнае шунціраванне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны ўрач Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы Святаслаў Савіцкі.

Паводле яго слоў, аперацыю, якая доўжылася каля чатырох гадзін, выканана згодна з праграмай маштабнага асваення сучасных кардыяхірургічных тэхналогій. Раней у Гродне рабілі толькі стэнціраванне, без ускрыцця грудной клеткі.

Гродзенскія хірургі і анестэзіёлагі разам са спецыялістамі РНПЦ "Кардыялогія" на чале з вядучым кардыёлагам рэспублікі Юрыем Астроўскім, якія прыехалі ў Гродна ў якасці кансультантаў, у бліжэйшы час плануюць прааперыраваць каля 10 пацыентаў, паведамляе БЕЛТА.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя