25-07, 11:14

Колькасць рэйсаў у Калінінград павялічыцца

Авіярэйс "Гродна-Калінінград" з 2 па 30 жніўня будзе ажыццяўляцца тры разы ў тыдзень замест двух. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік Гродзенскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Белаэранавігацыя" Анатоль Купрашэвіч.

Паводле яго слоў, акрамя панядзелка і пятніцы, гродзенскі аэрапорт увядзе дадатковы рэйс па суботах. Час вылету з Гродна ранейшы - 16.05. Не зменіцца і кошт авіябілета (59 еўра).

Такое рашэнне прынята ў сувязі з павышаным попытам на авіярэйс. Перамяшчаючыся на самалёце з Беларусі ў Расію праз паветраную прастору Літвы, пасажыры эканомяць на Шэнгенскай візе, адзначыў суразмоўца, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя