25-07, 13:27

Радыяцыйная абстаноўка ў Беларусі застаецца без зменаў

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя, па стане на 24 ліпеня магутнасць дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце і Гродне складала 10 мкР/гадз (0,10 мкЗв/гадз), у Гомелі і Магілёве —11 мкР/гадз (0,11 мкЗв/гадз), у Віцебску — 13 мкР/гадз (0,13 мкЗв/гадз). Гэта адпавядае шматгадовым узроўням.

Як і раней, больш высокія значэнні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, што ў зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін — 68 мкР/гадз (0,68 мкЗв/гадз), Нароўля — 54 мкР/гадз (0,54 мкЗв/гадз), Хойнікі — 24 мкР/гадз (0,24 мкЗв/гадз), Слаўгарад — 23 мкР/гадз (0,23 мкЗв/гадз), Чачэрск — 21 мкР/гадз (0,21 мкЗв/гадз).

З 17 па 24 ліпеня ў большасці раёнаў Мінска захоўваўся нізкі ўзровень забруджвання паветра. Гэтаму садзейнічаў няўстойлівы характар надвор'я — частыя ападкі і пераважна ўмераны і моцны вецер. Паводле звестак стацыянарных назіранняў, нязначнае перавышэнне гігіенічнага нарматыву па фармальдэгіду зафіксавана ў раёне вуліцы Ціміразева, цвёрдых часціц РМ-10 — у раёне вуліцы Радыяльная, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя