25-07, 13:42

Гродзеншчына пачала ўборку збожжа

Гаспадаркі Гродзенскай вобласці сёння пачалі масавую ўборку збожжавых, паведаміў карэспрандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама Рыгор Радзевіч.

"Абмалот выбарачных участкаў вяскоўцы вядуць ужо на працягу тыдня. Поўнамаштабную ўборку не давала магчымасці пачаць дажджлівае надвор'е,
- адзначыў ён. - Сонечны дзень, які выдаўся ўчора, падсушыў і збожжавыя, і зямлю, таму сёння ўсе гаспадаркі пачалі ўбіраць збажыну".

У Гродзенскай вобласці збожжавыя культуры (без уліку кукурузы) займаюць 346 тыс.га.

Паралельна ў рэгіёне завяршаецца ўборка рапсу. Абмалочана больш як 30 тыс.га (81 працэнт), з якіх сабрана 94 тыс.т семя рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць у гэтым годзе складае 28,6 ц/га супраць 21,4 ц/га ў 2007-м. А ў васьмі раёнах яна перасягае 30 ц/га, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя