Каля васьмідзесяці гродзенскіх пар абралі для стварэння сям’і сённяшні дзень – 08.08.08. Гэта амаль на 30 шлюбаў больш, чым у звычайную жнівеньскую пятніцу. Кажуць, што сем’і, створаныя ў гэты дзень, будуць моцнымі і заможнымі.
У ЗАГСе Ленінскага района сёння пачалі рэгістрацыю ў 10.00 – на дзве гадзіны раней, чым звычайна. На рэгістрацыю кожнай з 18 пар адведзена 30 хвілін (замест звычайных 20-ці). Гэта дзеля таго, каб даць магчымасць адпачыць супрацоўніцам ЗАГСу і музыкантам. Сённяшнія маладыя, на прафесійны погляд адміністратара ЗАГСу, вельмі пунктуальныя і сур’ёзныя, таму ўсё адбываецца спакойна і ўрачыста, паведамляе гродзенскі Твой Стыль





