У Пінскім раёне ад укусаў шэршняў загінуў 45-гадовы мясцовы жыхар.
Як паведамілі БелаПАН у Пагост-Загародскай участковай бальніцы, жыхара вёскі Ганчары да іх даставілі 27 жніўня каля 11.00. Прынятыя медыкамі экстранныя меры па выратаванні пацярпелага выявіліся беспаспяховымі.
Мужчына разам з групай мясцовых жыхароў займаўся нарыхтоўкай дроў у лесе непадалёк ад вёскі. Верагодна, ён натрапіў і нейкім чынам патрывожыў гняздо шэршняў, якія і пакусалі яго, паведамляе БелаПАН.






