Беларускія кардыяхірургі будуць стажыравацца ў клініках Гановера і Берліна. Такая дамоўленасць дасягнута паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і фондам "Дзецям Чарнобыля" зямлі Ніжняя Саксонія (Германія), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У клініках Германіі беларускія кардыяхірургі пройдуць падрыхтоўку да аперацыі па трансплантацыі сэрца. Плануецца, што айчынныя спецыялісты паедуць на стажыроўку ўжо ў бліжэйшы час.
Нагадаем, што такое пагадненне раней было заключана з літоўскімі калегамі з Сантарышскіх клінік пры бальніцы Вільнюскага універсітэта. Практыкавацца беларускія кардыяхірургі будуць таксама ў кніліках Чэхіі, Германіі і Фінляндыі.
У ходзе сустрэчы з кіраўніком фонду "Дзецям Чарнобыля" Хаё Экелем была дасягнута дамоўленасць аб пастаўках у Беларусь апаратаў ультрагукавога даследавання і мамографаў. За 16 гадоў работы фонд "Дзецям Чарнобыля" паставіў для медыцынскіх устаноў Беларусі каля 150 апаратаў ультрагукавога даследавання, паведамляе БЕЛТА






