У Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс па справе злачыннай арганізацыі, якая займалася гандлем наркатычнымі сродкамі.
Як паведамілі у аддзеле па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Гомельскай вобласці, да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 10 жыхароў Светлагорска, якія абвінавачваюцца ў стварэнні злачыннай арганізацыі і ўдзеле ў ёй. Каля двух гадоў на тэрыторыі раёна асобы, якая паўсталі перад судом, распаўсюджвалі моцныя наркотыкі, у тым ліку гераін.
Гэта першая падобная справа ў Беларусі, зазначылі ў пракуратуры. Абвінавачаным пагражае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелаПАН.







Каментары