11-02, 13:40

Прадпрымальнік дамагаецца беларускамоўнага суда

У Мінскім райсудзе пачаўся працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху Віктарам Крывалём з Узды. Яго абвінавінавачваюць у непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі.

Нагадаем, Віктара Крываля разам з сям'ёй прадпрымальніка Аляксандра Цацуры затрымалі па дарозе ў Мінск 10 студзеня, калі яны ехалі на акцыю прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы. Некалькі гадзінаў іх пратрымалі супрацоўнікі ДАІ. На прадпрымальнікаў склалі пратаколы.

Сённяшняе судовае паседжанне па гэтай справе працягвалася нядоўга, пасля перапынку было вырашана перанеці яго на 27 лютага. Аднак, лічыць Крываль, афіцыйнае тлумачэнне і рэальнае не супадаюць: “Афіцыйна перанеслі, паколькі ў суд не з’явіўся ніводны сведка здарэння. На самой жа справе таму, што я запатрабаваў, каб судовае паседжанне вялося на беларускай мове”.

Па словах Крываля патрабаваць выкананне канстытуцыйнага права давялося неаднаразова, аднак перанос паседжання адбыўся толькі тады, калі прадпрымальнік канчаткова адмовіўся адказваць на пытанні суда, пакуль да яго не стануць звяртацца на роднай мове.

Вадзім ДОЎНАР

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя