Паўабаронца зборнай Беларусі па футболе і ейны капітан абверг інфармацыю італьянскай прэсы пра свой хуткі пераход у міланскі “Інтэр”, які зараз знаходзіцца на першым месцы ў тамтэйшым чэмпіянаце.
Паведамлялася, што міланцы гатовыя выкласці за Глеба 20 мільёнаў еўра.
Сам Глеб абверг гэтую інфармацыю: "З майго боку ніякіх перамоваў не будзе. Я ганаруся, што гулю ў “Арсенале”. Зусім нядаўна футбаліст абвяргаў такія самыя чуткі датычна сябе і “Барселоны”.




