Беларусь атрымала права выставіць на Алімпіядзе ў Ванкуверы мужчынскую эстафетную каманду ў лыжных гонках, паведаміў прэс-аташэ Нацыянальнага алімпійскага камітэта Пётр Рабухін.
Гэта стала магчымым пасля таго, як Беларусі была выдзелена дадатковая квота, якую запоўніў Аляксандр Лазуткін. Раней права выступіць на Гульнях у Ванкуверы атрымалі Сяргей Далідовіч, Леанід Карняенка і Аляксей Іваноў. Мужчынская эстафетная лыжных гонках 4х10 км запланаваная на 24 лютага, паведамляе Спорт Беларусь.








Каментары