09-02, 12:01

Вольга Гаварцова выбыла з адзіночнага разраду турніру ў Парыжы

Тры беларускія тэнісісткі ўдзельнічаюць у турніры ў Парыжы. Першай на корты выйшла Вольга Гаварцова (55-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

У стартавым матчы адзіночнага разраду яна сустракалася з венгерскай спартсменкай Агнес Шаваі (34). У першым сэце поспеху дабілася венгерка - 6:3, а ў самым пачатку другой партыі пры ліку 0:1 Вольга Гаварцова не здолела весці барацьбу. Цяпер яна прадоўжыць выступленне ў парным разрадзе ў дуэце з беларускай Таццянай Пучак. Сёння вечарам у першым матчы беларускі тандэм згуляе з яшчэ адной нашай суайчынніцай Дар'яй Куставай і ўкраінкай Юліяй Бельгейзімер.

Спаборніцтвы ў сталіцы Францыі, прызавы фонд якіх складае $700 тыс., завершацца 14 лютага, паведамляе БелТА.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя