Матчам зборных Даніі і Чэхіі 2 мая ў Канадзе стартаваў 72-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Гульня завяршылася з лікам 5:2 на карысць чэшскай каманды.
Зборная Беларусі пачне выступленне на сусветным першынстве 3 мая. Яе сапернікам стануць хакеісты Швецыі. 5 мая падапечныя Курта Фрэйзера згуляюць са швейцарцамі, 7 мая — з французамі.
2 мая трэнерскі штаб каманды заявіў на чэмпіянат 18 гульцоў (з іх шэсць легіянераў). У гэты лік увайшлі:
варатары (2) — Віталь Коваль ("Нёман", Гродна), Сцяпан Гарачэўскіх ("Юнацтва", Мінск);
абаронцы (6) — Уладзімір Дзянісаў ("Лейк-Эры Монстэрс", ЗША), Сяргей Коласаў, Аляксандр Журык (абодва — "Дынама", Мінск), Віктар Касцючонак, Алег Лявонцьеў (абодва — "Юнацтва", Мінск), Аляксандр Макрыцкі ("Керамін", Мінск);
нападаючыя (10) — Алег Антоненка (МУС, Расія), Яраслаў Чупрыс, Андрэй Міхалёў (абодва — "Керамін", Мінск), Дзмітрый Дудзік, Аляксандр Кулакоў(абодва — "Дынама", Мінск), Аляксей Калюжны ("Авангард", Расія), Канстанцін Кальцоў ("Салават Юлаеў", Расія), Дзмітрый Мялешка ("Спартак", Расія), Аляксей Угараў ("Нафтахімік", Расія), Сяргей Задзяленаў ("Гомель").
На першым этапе за зборную могуць гуляць 23 хакеісты, на другім — 25.
У запасе ў беларускай каманды яшчэ 12 гульцоў (з іх пяць легіянераў):
варатар (1) — Дзмітрый Мільчакоў ("Віцебск");
абаронцы (3) — Руслан Салей ("Каларада Эвеланш", ЗША, НХЛ), Андрэй Антонаў ("Керамін"), Андрэй Башко ("Металург", Жлобін);
нападаючыя (8) — Аляксандр Бараўкоў, Арцём Сянкевіч (абодва — "Юнацтва"), Сяргей Дзямагін, Яўген Курылін (абодва — "Дынама"), Міхаіл Грабоўскі, Андрэй Касціцын, Сяргей Касціцын (усе — "Манрэаль Канадыенс", Канада, НХЛ), Міхаіл Стэфановіч ("Квебек Рэмпартс", Канада).
Руслан Салей ужо можа далучыцца да зборнай, паколькі яго клуб 1 мая выбыў з розыгрышу Кубка Стэнлі. "Манрэаль", за які выступаюць браты Касціцыны і М.Грабоўскі, працягваюць выступленне ў кубку, аднак ад вылету яго аддзяляе адно паражэнне ад "Філадэльфіі" ў чвэрціфінальнай серыі.
Склад груп чэмпіянату свету:
"А" (Квебек): Швецыя, Швейцарыя, Беларусь, Францыя.
"В" (Галіфакс): Канада, ЗША, Латвія, Славенія.
"С" (Галіфакс"): Фінляндыя, Славакія, Германія, Нарвегія.
"D" (Квебек): Чэхія, Расія, Данія, Італія.
Пасля аднакругавога турніру барацьбу за медалі прадоўжаць тры лепшыя каманды кожнай групы. //БелаПАН




