Матчам "Дынама" (Мінск) — "Віцебск" 5 мая завяршыўся 5-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
Мінчане пацярпелі першае паражэнне — 1:2 (Мбанангой, 90, з пенальці — Вусаў, 45+1, Сітко, 63).
Вынікі сустрэч, што прайшлі 4 мая: "Савіт" (Магілёў) — "Нёман" (Гродна) — 3:5 (С.Канцавы, 36, Удодаў, 45, Гнацюк, 69 — Чумачэнка, 13, 53, Кавалёнак, 32, Алумона, 62, М.Горбач, 75), МТЗ-РІПА (Мінск) — "Тарпеда" (Жодзіна) — 4:2 (Ярамчук, 42, 72, А.Канцавы, 44, В.Глеб, 90+3 — Шаракоў, 33, Клімовіч, 81), "Шахцёр" (Салігорск) — "Смаргонь" — 0:1 (Кавальчук, 72, аўтагол), БАТЭ (Барысаў) — "Граніт" (Мікашэвічы) — 1:1 (Крывец, 3 — Гінтаў, 8), "Дынама" (Брэст) — "Дарыда" (Ждановічы) — 2:1 (Мазалеўскі, 3, Цэван, 69, з пенальці — Каролік, 25), "Лакаматыў" (Мінск) — "Дняпро" (Магілёў) — 2:1 (Шуманскі, 67, Швыдакоў, 71 — Сазанкоў, 46), "Нафтан" (Наваполацк) — "Гомель" — 1:2 (Гарбачоў, 14 — Васілюк, 21, Кабец, 81).
У туры забіта 29 мячоў (з пачатку чэмпіянату 118), з іх гаспадарамі — 14 (63), гасцямі — 15 (55). Сярэдня выніковасць склала 3,63 гала за гульню (2,95). Гаспадары атрымалі 3 перамогі (16), 1 раз згулялі ўнічыю (12) і пацярпелі 4 паражэнні (12). Найбольш папулярны лік чэмпіянату — 2:1 (9 разоў).
Становішча каманд: "Віцебск" — 13 ачкоў (розніца мячоў 7-3), "Смаргонь" — 10 (7-7), МТЗ-РІПА — 9 (15-9), "Нафтан" — 9 (7-5), БАТЭ — 9 (6-3), "Дынама" (Мн) — 8 (8-5), "Шахцёр" — 8 (6-5), "Тарпеда" — 7 (10-7), "Гомель" — 7 (6-6), "Граніт" — 6 (5-3), "Лакаматыў" — 6 (8-11), "Нёман" — 4 (10-12), "Савіт" — 4 (6-10), "Дынама" (Бр) — 4 (3-9), "Дняпро" — 3 (6-9), "Дарыда" — 1 (6-12).
Наступны тур адбудзецца 10 мая. //БелаПАН




