08-05, 11:31

Венгер не адпускае Глеба ў “Інтэр”

Капітан зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб пакідае лонданскі “Арсенал”. Беларус афіцыйна паведаміў пра гэты свой намер галоўнаму трэнеру “кананіраў” Арсену Венгеру.

Вось што распавёў “Прэсболу” менеджэр футбаліста Мікалай Шпілеўскі: “Саша гатовы зрабіць адзін з самх сур’ёзных і адказных крокаў у сваім жыцці. Нягледзячы на тое што “Арсенал” не супраць прапанаваць яму новы доўгатэрміновы кантракт на куды больш выгадных умовах. Час пакажа, ці правільны учынак зрабіў мой падпечны. Але адступаць ужо няма куды".

А пераходзіць Глеб у “Інтэр”, хаця раней абвяргаў чуткі пра гэта.

Арсен Венгер на афіцыйным сайце “Арсенала” ужо адрэагаваў на рашэнне беларуса: трэнер збіраецца звярнуцца ў ФІФА з абвінавачваннем “Інтэра” у нелегальных перамовах з гульцом: “Мы імкнёмся ўтрымаць Глеба, хочам, каб ён заставаўся часткай нашай каманды на будучы год”.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя