13-05, 01:26

Азаранка ўпершыню ўвайшла ў ТОП-20

18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўпершыню ўвайшла ў ТОП-20 сусветнага рэйтынгу ў адзіночным разрадзе і ў ТОП-10 — у парным. З 12 мая ў адзіночным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі спартсменка займае 19-ю пазіцыю (на мінулым тыдні — 26-ю), у парным — 10-ю (12). 

Дагэтуль найвышэйшым дасягненнем В.Азаранка было 24-е месца ў адзіночным рэйтынгу і 12-е — у парным.

На мінулым тыдні беларуска дайшла да паўфіналу ў абодвух разрадах на турніры ў Берліне з прызавым фондам 1,34 млн. долараў ЗША. Прайсці далей ёй не дала траўма.

Вольга Гаварцова ўзнялася ў адзіночным рэйтынгу з 41-га на 40-е месца (найвышэйшае дасягненне), Таццяна Пучак засталася на 140-м.

У парным рэйтынгу Т.Пучак перамясцілася з 31-га на 32-і радок, Дар'я Кустава — з 74-га на 75-ы, Кацярына Дзегалевіч — з 76-га на 79-ы, В.Гаварцова засталася на 84-м.

У адзіночным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў Максім Мірны апусціўся з 252-га на 254-е месца, Уладзімір Валчкоў узняўся з 390-га на 388-е, Уладзімір Ігнацік — з 581-га на 569-е (найвышэйшае дасягненне).

У парным рэйтынгу М.Мірны перамясціўся з 23-га на 22-гі радок, яго партнёр Джэймі Мюрэй (Вялікабрытанія) — з 33-га на 30-ы, У.Валчкоў — з 578-га на 577-ы, У.Ігнацік — з 903-га на 905-ы. //БелаПАН

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя