Нягледзячы на паразу ад датчан у апошнім матчы - 2:3 і нявыхад у плэй-офф чэмпіянату свету, зборная Беларусі захавала 9-ы радок у сусветным рэйтынгу. А разам з ім і гарантавала сабе ўдзел на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Таму як апошні з канкурэнтаў беларусаў каманда Латвіі саступіла супернікам з Германіі - 3:5 і прапусціла ў чвэрцьфінал зборную Нарвегіі.
Такім чынам усе каманды, якія вялі спрэчку за трапленне на Алімпіяду ў Ванкувер без кваліфікацыйнага адбору, спынілі выступ на чэмпіянаце свету.
Беларусь заняла 9-е, прапускное ў Ванкувер, месца. Германія і Латвія дзеляць 10-11-ю пазіцыі, а Данія стала 12-й.




