На чэмпіянаце свету па хакеі ў фінальным матчы, які адбудзецца 18 траўня, канадцы будуць адстойваць тытул чэмпіёнаў свету ў матчы са зборнай Расіі.
У паўфінале канадцы выйгралі ў шведаў з лікам 5:4, а расіяне абыгралі фінаў – 4:0
За трэцяе месца згуляюць каманды Швецыі і Фінляндыі.
Зборныя Расіі і Канады апошні раз гулялі ў фінале буйнога турніра ў 1992 годзе на Алімпіядзе ў Альбервіле. Тады перамаглі расійскія хакеісты.




