стужка навінаў

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Брысбене

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец прызначаны членам Савета Рэспублікі

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да гамяльчаніна, які праводзіў на даму незаконныя валютныя аперацыі

Чэшскае кіраўніцтва падзяліла абавязкі на перыяд старшынства ў Еўрасаюзе

Арэнда жылля ў Менску патаннела з-за зніжэння попыта

Хакеісты "Нёмана" прайгралі першую гульню ў Новым годзе

Нацбанк павысіў цэны на каштоўныя металы

Каманда Беларусі выйграла ў нямецкіх хакеістаў на Калядным турніры

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся за снежань на 582 мільёна даляраў

Бэнзін ізноў выгадней купляць за рублі

Кіраўнік АББ Фелікс Чарняўскі: Беларускім банкам пагражае дэфолт

У 2009 годзе старшынстваваць ва ўсіх галоўных органах СНД будзе Малдова

02-07, 15:57

Дзевяць медалістаў на чэмпіянаце Еўропы па армрэслінгу

Дзевяць медалёў заваявалі беларусы на 18-м чэмпіянаце Еўропы па армрэслінгу, што праходзіў 23—30 чэрвеня ў нарвежскім горадзе Сарпсборг.

Самы лепшы вынік паказаў Віктар Братчэня з пасёлка Матыкалы Брэсцкага раёна. Ён стаў уладальнікам двух залатых медалёў, адолеў усіх сапернікаў у барацьбе як левай, так і правай рукой. Пра гэта паведаміў сам спартсмен, які ноччу 2 ліпеня вярнуўся ў Брэст з еўрапейскага чэмпіянату.

Віктар Братчэня
выступаў у вагавай катэгорыі 75 кг сярод спартсменаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. На аналагічных леташніх спаборніцтвах ён атрымаў залаты і сярэбраны медалі. Цяпер ён будзе рыхтавацца да чэмпіянату свету, які пройдзе 1—7 снежня ў Канадзе.

Паводле слоў В.Братчэні, сярод юніёраў золата і серабро ў Дзмітрыя Рабцава, сярод ветэранаў серабро і бронза ў Юрыя Іванова, у мужчын уладальнікам двух сярэбраных медалёў стаў Павел Палтаран, сярэбранага — Дзмітрый Шмыко.

У 18-м чэмпіянаце Еўропы па армспорце ў Нарвегіі бралі ўдзел прыкладна 500 спартсменаў з 24 краін, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя