04-07, 19:08

У Мінску змагаліся асілкі

У сталічным парку імя Горкага 4 ліпеня адбыўся IX Міжнародны турнір волатаў.

У яго межах прайшла прэзентацыя шостага выдання расійскай Кнігі рэкордаў "Диво". Адзіны прадстаўнік Беларусі, які трапіў у тры апошнія выданні кнігі, — вядомы гіравік Вячаслаў Харанека. Яго імя фігуруе і ў шостым выданні.

У турніры волатаў удзельнічалі больш за 20 спартсменаў з шасці краін СНД і далёкага замежжа, улучна прадстаўнікоў Грэцыі, Славеніі, Венгрыі і Латвіі, паведамляе БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя