25-07, 10:50

У складзе беларускай алімпійскай каманды выступяць 34 армейскія спартсмены

У XXIX Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у жніўні ў Пекіне (КНР), у складзе беларускай каманды будуць браць удзел 34 армейскія спартсмены.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, армейцы выступяць у 15 відах спорту: вольная і грэка-рымская барацьба, бокс, спартыўная гімнастыка, акадэмічнае веславанне, дзюдо, лёгкая атлетыка, парусны спорт, плаванне, скачкі ў ваду, сучаснае пяцібор'е, стральба з лука, кулявая стральба, цяжкая атлетыка, фехтаванне.

На Алімпіядзе, у прыватнасці, выступяць: падпалкоўнік Сяргей Мартынаў, лейтэнант Жанна Шапялевіч (кулявая стральба), Ягор Лапо, Анастасія Самусевіч (сучаснае пяцібор'е), Павел Санковіч, прапаршчык Святлана Хахлова (плаванне), радавы Рамазан Магамедаў (бокс), радавы Рызван Гаджыеў, прапаршчык Вольга Хілько (вольная барацьба), Кацярына Карстэн (акадэмічнае веславанне), капітан Сяргей Шундзікаў (дзюдо), малодшы лейтэнант Рыта Турава, старшы прапаршчык Іван Троцкі (лёгкая атлетыка).

Усяго беларускія спартсмены заваявалі права выступаць у 26 відах спорту па 130 дысцыплінах алімпійскай праграмы, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя