Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (14-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў трэці круг адкрытага чэмпіянату ЗША — апошняга з чатырох у сезоне турніраў "Вялікага шлема".
У ноч на 28 жніўня "пасеяная" пад 14-м нумарам спартсменка выйграла ў 1/32 фіналу ў чэшкі Іветы Бенешавай (50) — 6:2, 6:3 і ў наступным раундзе сустрэнецца з Каралінай Вазняцкі з Даніі (18).
Дзве з чатырох прадстаўніц Беларусі пераадолелі першы круг (1/32 фіналу) жаночых парных спаборніцтваў.
Таццяна Пучак (32-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Анастасія Радзівонава (41) перамаглі Барбару Заглававу-Стрычаву (52) і Клару Закапалаву (212) з Чэхіі — 6:3, 7:6 (7:3), а другі беларуска-расійскі дуэт Кацярына Дзегалевіч (78) — Вера Душэвіна (72) перамог грачанку Елені Данііліду (108) і немку Ясмін Вёр (82) — 6:1, 6:2.
Вольга Гаварцова (48) і амерыканка Джыл Крэйбас (62) прайгралі "пасеяным" пад 13-м нумарам расійскім тэнісісткам Алене Веснінай (21) і Веры Званаровай (42) — 5:7, 2:6. Дар'я Кустава (84) і Акгул Аманмурадава (89) з Узбекістана былі слабейшыя за ўкраінскіх сясцёр Алену (14) і Кацярыну (13) Бандарэнкаў, якія маюць сёмы нумар "пасеву" — 5:7, 1:6, паведамляе БелаПАН.






