03-07, 17:57

Манаполія "Белтэлекама" будзе знята

З прыняццем у Беларусі новага закона аб электрасувязі манаполія "Белтэлекама" будзе знята. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік старшыні асацыяцыі "Белінфакам", дырэктар замежнага прадпрыемства "Альтэрнатыўная лічбавая сетка" Ігар Сукач.

Паводле яго слоў, законапраект аб электрасувязі, які разглядаўся ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, змяшчае галоўнае змяненне: далучэнне адной сеткі электрасувязі да другой і іх узаемадзеянне ажыццяўляецца на аснове дагавора, што заключаецца аператарамі электрасувязі, аб далучэнні сетак электрасувязі. Раней у законе была норма, якая замацоўвала манаполію нацыянальнага аператара электрасувязі на далучэнне сетак, гэта значыць аператары сотавай сувязі і перадачы даных маглі ўзаемадзейнічаць толькі праз "Белтэлекам".

"Калі гэты закон будзе адобраны ў тым выглядзе, у якім ён быў прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў, то манаполія нацыянальнага аператара ўнутры краіны, за выключэннем міжнароднай дзейнасці, будзе знята", - растлумачыў Ігар Сукач.

Ён таксама адзначыў, што пры ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб электрасувязі асацыяцыя "Белінфакам" правяла каласальную работу па ўзгадненню пазіцый розных бакоў - "Белтэлекама", Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, розных кампаній, парламентарыяў.

"Было шмат прапаноў, якія дастаткова складана ўвязваліся паміж сабой. Мы спыніліся на цалкам узважаным варыянце, дзе ўлічаны інтарэсы ўсіх бакоў", - падкрэсліў намеснік старшыні асацыяцыі, паведамляе БЕЛТА.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя