Навіны "Белсату" змянілі свой фармат. "Аб'ектыў" вырас да 10-хвіліннай інфармацыйнай перадачы і пачаў выходзіць у наўпроставым эфіры з новай студыі.
Мяркуецца, што весьці "Навіны" будуць маладыя прывабныя беларускія вядучыя. Напачатку гэта будуць дзве жанчыны і мужчына, але ў будучыні, магчыма, з'явяцца і іншыя. "Аб'ектыў" выходзіць у эфір тры разы на працягу дня - а 18.00, 21.00 і 24.00
Цяперашняе 10-хвіліннае выданне навінаў пачыналася з мінулагодніх трох хвілінаў у снежні. А папярэдні фармат "Аб'ектыву" быў набліжаны да падання навінаў вядомага ў Беларусі тэлеканалу Euronews – шэраг відэаматэрыялаў з закадравым голасам дыктара.
Некалькі тыдняў таму адбылася змена ў інфармацыйнай праграме "Белсату": у нядзельным эфіры пачаў з'яўляцца выніковы "Аб'ектыў", які складаецца з найважнейшых навінаў, асветленых цягам усяго тыдня. Плануецца, што ў студыі «Аб'ектыву" кожную нядзелю будзе з'яўляцца госць, з якім вядоўца навінаў абмяркуе галоўныя падзеі тыдня.
Белсатаўцы лічаць, што новы фармат навінаў зробіць "Аб'ектыў" больш прывабным і дазволіць палепшыць кантакт з гледачамі.






