23-07, 16:02

Спаму можна не баяцца

47 месяцаў пазбаўленьня волі атрымаў у Сіэтле Робэрт Солуэй, якога празвалі «каралём спаму» за рассылку гіганцкай колькасьці рэклямных паведамленьняў.

Раней ён прызнаў сваю віну ў махлярстве, несанкцыянаванай рассылцы і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Вынясенне прысуду доўжылася два з паловай дні.

Абвінавачаньне патрабавала для Солуэя ад сямі да дзевяці гадоў пазбаўленьня волі, адзначаючы, што ён заслугоўвае суворага пакараньня як ніякі іншы спамэр.

Солуэй, у сваю чаргу, выбачыўся перад судзьдзёй і сваёй сям’ёй, паведаміла Наша Ніва

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя