25-07, 13:06

Hewlett-Packard адкрывае афіцыйнае прадстаўніцтва ў Беларусі

Кампанія Hewlett-Packard адкрывае афіцыйнае прадстаўніцтва ў Беларусі. Кіраўніком прадстаўніцтва НР у Беларусі назначаны Канстанцін Лявонаў, які раней займаў пасаду саветніка генеральнага дырэктара кампаніі па СНД, паведамілі БЕЛТА у прадстаўніцтве.

Рашэнне аб адкрыцці офіса ў Беларусі было прынята ў адпаведнасці з тэндэнцыяй істотнага росту ІТ-рынку краіны і ўзрастаючымі патрэбнасцямі ў высокатэхналагічным абсталяванні і ІТ-рашэннях. Такім чынам, Беларусь стала чацвёртай краінай СНД, разам з Украінай, Азербайджанам і Казахстанам, дзе функцыянуе афіцыйнае прадстаўніцтва НР. У Расіі кампанія прадстаўлена асобным офісам, у сферу кампетэнцыі якога не ўваходзіць кантроль дзейнасці Hewlett-Packard у іншых краінах СНД.

Як адзначыў генеральны дырэктар НР у краінах СНД Рудзі Козак, беларускі ІТ-рынак на працягу апошніх гадоў стабільна развіваецца. У 2006 годзе рост даходу кампаніі НР у краінах СНД перасягнуў аналагічны паказчык у Еўропе больш як у чатыры разы. Сёння ў Беларусі рэалізуюцца сур'ёзныя праекты ў розных сферах, якія патрабуюць высокатэхналагічных рашэнняў. "З адкрыццём прадстаўніцтва НР у Беларусі кампанія мае намер больш актыўна пашыраць сваю прысутнасць у карпаратыўным сектары, узмацніць стымуляванне развіцця сектара малога і сярэдняга бізнесу, а таксама праграмы па папулярызацыі рашэнняў і прадуктаў у рознічным сегменце", - сказаў ён.

Канстанцін Лявонаў, кіраўнік прадстаўніцтва НР у Беларусі, падкрэсліў, што рынак інфармацыйных тэхналогій Беларусі развіваецца паспяхова, і многія заказчыкі ўжо эфектыўна эксплуатуюць рашэнні НР і маюць патрэбу ў больш высокім узроўні падтрымкі з боку вытворцы.

Цяпер афіцыйны партнёрскі канал НР у Беларусі ўключае больш за 20 кампаній, якія працуюць у сегменце В2В і прапануюць прадукты і рашэнні як прадпрыемствам сярэдняга і малога бізнесу, так і буйным камерцыйным карпарацыям і дзяржаўным установам. У рознічным сегменце НР таксама працуе больш як з 20 кампаніямі Беларусі, прадастаўляючы ім падтрымку ў развіцці бізнесу, праводзячы абучэнне прадаўцоў, дэманстрацыйныя дні ў магазінах.

Кампанія НР - актыўны ўдзельнік працэсу аўтаматызацыі дзяржаўнага сектара Беларусі. Для буйных сістэмаўтваральных банкаў і фінансавых арганізацый кампанія НР стала асноўным вендэрам, у прыватнасці для Міжбанкаўскай валютнай біржы, Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, Белпрамбудбанка, Белінвестбанка, Белаграпрамбанка, Пріорбанка і іншых. Акрамя таго, на базе абсталявання і рашэнняў НР былі створаны цэнтры апрацоўкі даных і ўкаранёны цэлы шэраг спецыялізаваных дадаткаў і вертыкальных рашэнняў трэцяга аператара мабільнай сувязі ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый".

НР - адна з буйнейшых ІТ-кампаній у свеце з даходам у памеры $110,4 млрд. па выніках чатырох апошніх фінансавых кварталаў, якія завяршыліся 30 красавіка 2008 года. Шырокі партфель прадуктаў і рашэнняў НР уключае сістэмы друку і апрацоўкі відарысаў, персанальныя камп'ютэры, праграмнае забеспячэнне, паслугі і інфраструктуру ў галіне інфармацыйных тэхналогій, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя