28-07, 10:44

У Лідзе навучыліся зварваць шкло

РУП "Завод "Оптык" распрацаваў і вырабіў эксперыментальнае абсталяванне для варкі электравакуумнага шкла. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства Аляксандр Ермалаеў.

У 2008 годзе прадпрыемства сумесна з навукова-даследчым цэнтрам праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі пачало распрацоўку тэхналогіі варкі электравакуумнага шкла і вырабу з яго сферычных уваходных вокнаў для мадэрнізацыі электронна-аптычных пераўтваральнікаў 0-пакалення - асноўных элементаў прыбораў начнога бачання. Работа вядзецца ў рамках рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы, разлічанай на два гады. На яе фінансаванне прадугледжана Br430 млн. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, інавацыйнага фонду Гродзенскага аблвыканкама і самога прадпрыемства.

Паводле слоў Аляксандра Ермалаева, цяпер спецыялісты завода і вучоныя ўжо распрацавалі і зрабілі эксперыментальнае абсталяванне для варкі і вырабу шкла, звараны доследныя варкі і выпушчаны доследныя партыі вырабаў з яго.

У планах прадпрыемства развіваць уласную шклаварную вытворчасць, каб не толькі забяспечваць уласную патрэбнасць, але і прадаваць іншым, адзначыў намеснік дырэктара.

Цяпер для ўласных патрэб прадпрыемства вырабляе 300 кг у суткі складанага ў варцы шкла ЛК107, а таксама 500 кг у месяц шкла ТБФ10. І разам з тым штогод завод закупляе да 50 т аптычнага і электравакуумнага шкла іншых марак.

РУП "Завод "Оптык" створаны ў 1970 годзе. Выпускае геаметрычную оптыку - лінзы, прызмы, пласціны для камплектацыі оптыка-механічных і оптыка-электронных прыбораў; лінзы для акуляраў і загатоўкі для іх вырабу, аптычнае і электравакуумнае шкло, валаконна-аптычныя пласціны; монакрышталі КГВ, а таксама метала- і дрэва-шкляную мэблю, свяцільні, сувеніры са шкла і інш, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя