31-07, 17:29

У Мінску будзе лічбавае тэлебачанне

Мінскія тэлевізійныя сеткі плянуюць сёлета ў кастрычніку пачаць укараненне ў сталіцы лічбавага тэлебачання.

Зь лічбавым тэлебачаннем можна будзе прымаць да 80 каналаў у лепшай якасці. Апроч таго, сучасная тэхналёгія дазволіць гледачам карыстацца такімі паслугамі як забарона прагляду пэўных каналаў для дзяцей, выбар, якія каналы прымаць і, адпаведна, за якія плаціць, прагляд відэа на замову, праслухоўванне радыёканалаў ды багата іншых.

У адпаведнасьці зь дзяржаўнай праграмай укаранення лічбавага тэлевізійнага й радыёвяшчання да 2015 году аналягавае вяшчанне ў Беларусі мае спыніцца, паведамляе БЕЛТА.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя