Першы запіс у блогу зьявіцца 9 жніўня — роўна праз 70 гадоў пасля таго, як аўтар «1984» зрабіў яго ў сваім дзённіку.
Фонд Джорджа Оруэла ў Вялікабрытаніі абвесьціў пра пачатак новага праекту. Упершыню асабістыя дзённікі пісменьніка з'явяцца ў Сеціве. Запісы аўтара «1984» будуць публікавацца ў форме блога. Першы запіс у блогу зьявіцца 9 жніўня — роўна праз 70 гадоў пасьля таго, як Оруэл зрабіў яго ў сваім дзёньніку. Мяркуецца, што тэксты будуць зьяўляцца ў дакладнай адпаведнасьці з датамі.
Першыя з запісаў, што рыхтуюцца да публікацыі, адносяцца да пэрыяду, калі пісменьнік знаходзіўся ў Марока. У тых запісах ён апісвае тамтэйшыя пэйзажы ды фіксуе ўражанні ад ўжывання мясцовага гашышу. Пазней нататкі таго часу будуць выкарыстаныя пры напісанні вядомага эсэ пра Дыкенса. Дзёньнікі пісьменьніка канца 30-х гадоў мінулага стагоддзя, а менавіта палітычныя нататкі, сведчаць пра паступовае паглыбленне Эўропы ў вайну.
Гэта ня першы выпадак выкладаньня асабістых запісаў вядомых асобаў у Сеціве. Так, у сыстэме блогаў livejournal стала абнаўляецца дзёньнік украінскага песьняра Тараса Шаўчэнкі, паводле svobodanews.ru






