09-08, 11:01

Аператар сотавай сувязі "МТС" увёў у дзеянне новы тарыфны план "Дзіцячы"

СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" (МТС) увёў у дзеянне новы тарыфны план "Дзіцячы". Як зазначаецца ў прэс-рэлізе кампаніі, гэта першая тарыфная прапанова ў Беларусі, распрацаваная спецыяльна для дзяцей.

Сярод пераваг новага тарыфнага плана ў "МТС" выдзяляюць адсутнасць абаненцкай платы, наяўнасць двух "Любімых нумароў", нізкі кошт адпраўкі SMS- і MMS-паведамленняў і магчымасць карыстацца спецыяльным парталам "Дзіцячы". У ім, напрыклад, маюцца раздзелы "Мульцікі", дзе ёсць песні і рэалтоны больш чым з 500 папулярных мультфільмаў. У раздзелах "Страшылкі" і "Супергукі" абаненты знойдуць розныя гульні, ёсць таксама раздзел і для цінейджэраў.

На думку начальніка ўпраўлення маркетынгу СТАА "МТС" Вадзіма Тацьяненкі, новы тарыф забяпечыць дзецям і бацькам магчымасць заўсёды заставацца на сувязі адзін з адным. "Новы тарыф МТС, запушчаны напярэдадні чарговага навучальнага года, стане выдатным падарункам дзіцяці да Дня ведаў", — зазначаецца ў паведамленні.

Кошт пераходу на тарыф "Дзіцячы" складае 3.000 рублёў (да канца года). Пры падключэнні або пераходзе на новы тарыф абаненту неабходна прад'явіць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці або адпаведны запіс у пашпарце. Пры гэтым узрост дзіцяці не павінен перавышаць 14 гадоў, патлумачылі ў кампаніі, паведамяле БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя