18-08, 10:31

Беларусы ў III Міжнародным салоне ўзбраення і ваеннай тэхнікі "МВСВ-2008"

Больш як 10 беларускіх прадпрыемстваў возьмуць удзел у III Міжнародным салоне ўзбраення і ваеннай тэхнікі "МВСВ-2008". Ён пройдзе з 20 па 24 жніўня на тэрыторыі Масквы і Маскоўскай вобласці. Арганізатар салона — Федэральная служба па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі.

У ліку заяўленых экспанентаў — РУП "2556 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення" (Барысаў), ЗАТ "Белтэхэкспарт" (Мінск), РУП "Гомельскі завод станочных вузлоў", РУП "Гомельскі радыёзавод імя 60-годдзя СССР", УП "Завод "Транзістар" (Мінск), НВА "Інтэграл", РУП "КБ "Дысплей" (Віцебск), ТАА "Мідывісна" (Мінск), ВРУП "Мінскі завод колавых цягачоў”, УП "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава" (выступіць суэкспанентам "Белтэхэкспарту"), ТАА "Полімайстар" (Мінск), замежнае прадпрыемства "РЕСІФ Тэхналогіі Бел" (Мінск).

2566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення займаецца капітальным рамонтам, праверкай, сэрвісным абслугоўваннем, мадэрнізацыяй і пастаўкай запасных частак да тэхнікі СПА.

"Белтэхэкспарт" — буйнейшая ў Беларусі кампанія па экспарце/імпарце прадукцыі ваеннага прызначэння.

Канструктарскае бюро "Дысплей" больш за 20 гадоў спецыялізуецца на вытворчасці сродкаў паказу інфармацыі, прызначаных для працы ў жорсткіх умовах эксплуатацыі.

"Мідывісана" спецыялізуецца на вытворчасці і пастаўцы фургонаў і спецтэхнікі на базе розных тыпаў расійскіх і беларускіх аўтамабіляў.

У наменклатуры МЗКЦ — спецыяльныя аўтамабільня шасці пад мантаж абсталявання рознага прызначэння, цягачы для ваеннай тэхнікі.

ММЗ ім. Вавілава спецыялізуецца на вытворчасці асабліва складанай оптыка-механічнай і оптыка-электроннай апаратуры.

"Полімайстар” займаецца ў тым ліку распрацоўкай і выторчасцю прыбораў радыяцыйнага кантролю.

Спецыялізацыя "РЕСІФ Тэхнологіі Бел" — сістэмы відэаназірання і бяспекі.

Плануецца, што салон, у якім возьмуць удзел больш як 600 экспанентаў з 15 краін свету, наведаюць больш за 400 тыс. чалавек, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя