19-08, 12:47

"Белтэлекам" пашырае сетку Інтэрнэта

РУП "Белтэлекам" завяршае работы па пашырэнню сеткі перадачы даных да 10 Гбіт/с, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе нацыянальнага аператара электрасувязі.

Цяпер у абласных і раённых цэнтрах спецыялісты кампаніі праводзяць "міграцыю" існуючай сеткі перадачы даных на новую сетку 10G. Работа заключаецца ў змяненні канфігурацыі і настроек, тэсціраванні і наступнай перазагрузцы вузлавога абсталявання. У выніку будзе працаваць новая сетка перадачы даных, якая пераўзыходзіць існуючую па прапускной здольнасці ў 10 разоў. "Гэта не толькі палепшыць якасць доступу ў Інтэрнэт, але і зробіць інтэрактыўнае тэлебачанне новага пакалення IPTV даступным ва ўсіх абласцях краіны", - адзначыў начальнік упраўлення перадачы даных кампаніі Юрый Галякевіч.

Пры гэтым у прэс-службе праінфармавалі, што работы па "міграцыі" сеткі, актыўная стадыя якіх прыпадае на другую палавіну месяца (18-31 жніўня), могуць выклікаць кароткатэрміновыя перапынкі пры доступе абанентаў у Інтэрнэт па тэхналогіі ADSL, а таксама пры доступе абанентаў VPN да сеткі перадачы даных.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" створана 3 ліпеня 1995 года. "Белтэлекам" ажыццяўляе перадачу даных па сетцы агульнага карыстання, доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, прадастаўляе ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, а таксама забяспечвае роўныя ўмовы работы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, прадастаўляе міжгародні і міжнародны роўмінгі, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя