З 1 верасня г.г. Мінскі метрапалітэн уводзіць у абарачэнне ў якасці праязных дакументаў карткі на аснове бескантактнага чыпа.
Яны больш устойлівыя да працяглага карыстання, маюць высокую ступень абароны. Спрацоўвае бескантактны чып у чатыры разы хутчэй за магнітны білет, што дазволіць павялічыць прапускную здольнасць станцый.
Галоўны інжынер службы руху КУП "Мінскі метрапалітэн" Георгій Ткач: "Гэты від білетнай прадукыі ўводзіцца для ўдасканалення сістэмы платы за праезд у мінскім метрапалітэне. Ужо з верасня ўводзіцца ў абарачэнне новы від праязных білетаў — тэрмінам дзеяння на адзін месяц, выкананых на аснове радыёкарткі. Бескантактныя радыёкарткі спачатку будуць знаходзіцца ў сумесным абарачэнні з магнітнымі карткамі, бо гэта высокатэхналагічны прадукт, ём мае больш высокі залогавы кошт — 2 тыс. рублёў (залогавы кошт магнітнай карткі — 500 руб.)".
Усе турнікеты на станцыях метрапалітэна ўжо абсталяваны адпаведнымі прыстасаваннямі, а ў касах большасці станцый можна набыць новыя праязныя, паведамляе БелаПАН.






