Амерыканскі вытворца мікрапрацэсараў Intel Corp. і Інтэрнэт-кампанія Yahoo! Inc. абвясцілі аб пачатку сумеснай распрацоўкі новай тэхналогіі па аб'яднанні тэлебачання і Інтэрнэту.
Гібрыд тэлебачання і Інтэрнэту будзе насіць назву Widget Channel і "дазволіць спажыўцам карыстацца спецыяльна распрацаванымі Інтэрнэт-дадаткамі падчас прагляду тэлепраграм", паведамляецца ў сумесным прэс-рэлізе Intel і Yahoo!
Як адзначаюць кампаніі, новая інтэрактыўная тэхналогія будзе грунтавацца на Інтэрнэт-платформе Yahoo! Widget Engine і лагічнай архітэктуры Intel. Карыстальнікі, у прыватнасці, змогуць выводзіць на экраны сваіх тэлевізараў разнастайны Інтэрнэт-кантэнт - ад рынкавых катыровак да паштовых паведамленняў.
Intel Corporation - буйнейшы ў свеце вытворца кампутарнай логікі. У 2007г. чысты прыбытак кампаніі склаў амаль 7 млрд дал., выручка - больш за 38 млрд дал.
Yahoo! Inc. валодае папулярным пошукавікам і прадастаўляе шырокі спектр Інтэрнэт-сэрвісаў. У I паўгоддзі 2008г. чысты прыбытак кампаніі быў 673,4 млн дал., пры гэтым выручка дасягнула 3,62 млрд дал.
На працягу некалькіх месяцаў, да пачатку гэтага лета, працягваліся перамовы аб аб'яднанні Yahoo! і Microsoft, аднак софтверны гігант у выніку адклікаў сваю прапанову аб набыцці Інтэрнэт-кампаніі за 44,6 млрд дал, паведамляе Хартыя-97






