У снежні РУП "Белтэлекам" пашырыць знешні інтэрнет-шлюз у еўрапейскім кірунку да 2 Гбіт/с. Аб гэтым паведаміў 21 лістапада ў час анлайн-канферэнцыі на сайце міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.
Ён зазначыў, што цяпер назіраюцца затрымкі ў сетцы перадачы даных Беларусі ў напрамку замежных рэсурсаў інтэрнета. Гэта перадусім звязана з ростам абаненцкай базы сеткі перадачы даных і зацікаўленасцю карыстальнікаў у гульнявым кантэнце, які тэрытарыяльна размешчаны ў замежных (не рускамоўных) аператараў.
"На падставе праведзенага аналізу РУП "Белтэлекам" прыняло рашэнне аб пашырэнні знешняга шлюзу ў еўрапейскім напрамку да 2 Гбіт/с. Работы па яго пашырэнні павінны быць завершаны ў снежні 2008 года", — сказаў М.Панцялей.
Цяпер у напрамку расійскага сегмента прапускная здольнасць знешняга шлюзу складае 4 Гбіт/с, у напрамку Еўропы — 1,2 Гбіт/с, паведамляе БелаПАН.







Каментары