26-02, 13:56

Свінка захапіла малдаўскае войска

Малдаўскае войска паразіла эпідэмія паратыту (свінкі). З пачатку года гэтым захворваннем заразіліся каля 40 вайскоўцаў тэрміновай службы, паведаміў журналістам галоўны доктар міністэрствы абароны краіны, палкоўнік медыцынскай службы Іён Таргон. 

Па яго словах, каб перасцерагчы распаўсюджанне хваробы, у частках забароненыя кароткатэрміновыя адпачынкі, а таксама абмежаваная колькасць наведвальнікаў. Для барацьбы з захворваннем ваенныя медыкі запыталі ў міністэрствы аховы здароўя выдзяліць больш за 3 тысяч дозаў прышчэпак ад свінкі, каб дадаткова вакцынаваць салдатаў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

У Малдавіі эпідэмія свінкі пачалася ў студзені.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя