Далучэнне Літвы і Польшчы да Шэнгенскай зоны актывізавала памежную камунікацыю. Палякі сталі часцей ездзіць у Літву, а літоўцы – у Польшчу, паведамляе Lietuvos Rytas.
Аднымі з цэнтраў гандлёвых вандровак у Польшчы стаў горад Сувалкі, а ў Літве – Марыямполе. Палякі набываюць у Літве гарэлку па коштах, у два разы ніжэйшых за польскія, і аўтамабільнае паліва, якое таксама таннейшае. Літоўцы ж купляюць у Польшчы прадукты харчавання, адзенне, будаўнічыя матэрыялы і мэблю.
Сяржук ГАЎРЫЛЕНКА




