71-гадовая афiцыянтка з Тэхаса атрымала ад наведвальнiка кавярнi, дзе яна працуе, каня "на чай", паведамляе тэлеканал Fox New.
Абслугоўваючы двух наведвальнiкаў кавярнi, яна папрасiла iх перасесцi за меншы столiк, каб вызвалiць месца для вялiкай групы зайшоўшых клiентаў. Адзiн з iх спытаў яе, цi не хоча яна атрымаць каня, на што жанчына адказала згодай. Паводле яе слоў, праз два днi чалавек, якi прапанаваў ёй каня, вярнуўся з тэлефонным нумарам iнструктара па верхавой яздзе, i конь па мянушцы Мэйлмен стаў яе ўласнасцю.
Як распавяла афiцыянтка газеце, за сваю кар’еру яна двойчы атрымлiвала вялiкiя чаявыя - 600 i 500 долараў, аднак гэты падарунак пераўзышоў усе яе чаканнi. Акрамя каня, у жанчыны жывуць два сабакi i 16 котак. //“Звязда”




