02-03, 00:10

Японцы стварылі штучную глебу

Яна будзе скарыстоўвацца для высадкі раслінаў на дахах будынкаў у вялікіх гарадах, паведамляюць інфармагенцтвы.

Да стварэння сінтэтычнай глебы навукоўцаў падштурхнулі два чыннікі: высокае ўтрыманне вуглекіслага газу ў атмасферы і ўтварэнне так званых цеплавых выспаў (гарадскія будынкі і дарогі, якія прыцягваюць сонечную энергію і спрыяюць павышэнню тэмпературы) у вялікіх гарадах.

Паколькі сінтэтычны аналаг глебы дазваляе панізіць тэмпературу ўнутры будынкаў амаль на дзесяць градусаў, а таксама важыць ўдвая лягчэй звычайнай глебы, адмыслоўцы вырашылі высаджваць дрэвы на дахах дамоў.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя