03-03, 19:40

Літва пераймае беларускі досвед па флікерызацыі насельніцтва

Чынавенства Літоўскай Рэспублікі высвятляе, як прымусіць пешаходаў клапаціцца пра ўласную бяспеку. Сакратар Міністэрства зносінаў Літоўскай Рэспублікі Рымвідас Градаўскас заявіў, што зараз у Літве спрабуюць зразумець, якім чынам беларусы вырашылі праблему бяспекі на дарозе.

Паводле Градаўскаса, хутчэй за ўсё давядзецца прасіць паліцыю браць больш высокія штрафы з людзей за адсутнасць святлоадбівальнікаў у цёмны час сутак. Пры гэтым, падкрэсліў ён, ужо зараз за гэтае правапарушэнне можна зарабіць штраф памерам у 100 літаў (прыкладна 29 еўра).

У студзені 2008 году ў Літве было зафіксавана 231 сутыкненне аўтамабіляў з пешаходамі, 149 аварыяў адбыліся ў цёмны час сутак. У выніку загінула 25 пешаходаў, з іх 23 – у цёмны час сутак.
 

 

Сяржук ГАЎРЫЛЕНКА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя