03-03, 20:40

Пашпарт на шэнгенскіх межах - абавязковы

Нягледзячы на тое, што пасля ўступлення Літвы ў Шэнген спрасціліся працэдуры перасячэння дзяржаўных межаў, пры сабе ўсё роўна неабходна мець пашпарт ці іншыя адпаведныя дакуманты. Пра гэта нагадвае Міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі.

Грамадзяне Літвы апынаюцца ў непрыемных сітуацыях, калі падчас праверак на літоўска-польскай і літоўска-латвійскай межах высвятляецца, што дзяржаўную мяжу яны перасякаюць без дакументаў. Гасцям краіны даводзілася плаціць штраф у памеры 1.200 літаў (прыкладна 348 еўра). Жыхары Літвы за аналагічнае парушэнне плацяць менш – ад 150 да 300 літаў (адпаведна 43 і 86 еўра).

Пасля ўступлення Літоўскай Рэспублікі ў Шэнгенскую зону для мытнай праверкі спыняюцца толькі тыя транспартныя сродкі, якія выклікаюць падазрэнні ў памежнікаў, або ў выпадку паступлення аператыўнай інфармацыі пра асобаў, якія перасякаюць мяжу.
 

 

Сяржук ГАЎРЫЛЕНКА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя