06-03, 16:54

Германія хоча адрадзіць самую вядомую ўзнагароду Другой сусветнай вайны – Жалезны крыж

Пра такія планы заявіў учора ўвечары міністр абароны краіны Франц Йозэф Юнг. Ён адказаў згодай на просьбу дэпутата бундэстага, старшыні Саюза нямецкіх рэзервістаў Эрнста-Райнхарда Бека. 

Выступаючы на сустрэчы з міністрам абароны, Бек заявіў, што бундэсверу “неабходная ўзнагарода, якая выдаецца за асаблівую адвагу”. На думку Бека, менавіта такой узнагароды не стае “вайскоўцам бундэсверу, якія увесь час гатовыя рызыкаваць сваім здароўем і жыццём дзеля выканання замежных місій”, паведамляе часопіс “Эксперт”.

Юнг заявіў, што перадасць прапанову рэзервістаў прэзідэнту Германіі Хорсту Кёлеру, у кампетэнцыі якога знаходзяцца пытанні дзяржаўных узнагародаў.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя