08-03, 09:46

Мядзведзеў - афіцыйны пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Расіі

Дзмітрый Мядзведзеў афіцыйна прызнаны пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Расіі.

Згодна з канчатковымі дадзенымі расійскага Цэнтрвыбаркама, Д.Мядзведзеў атрымаў 70,28% галасоў (52.530.712), лідэр Кампартыі Генадзь Зюганаў — 17,72% (13.243.550), лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Жырыноўскі — 9,35% (6.988.510), лідэр Дэмакратычнай партыі Андрэй Багданаў — 1,3% (968.344). 

Яўка выбаршчыкаў склала 69,81%.

Інаугурацыя Д.Мядзведзева пройдзе 7 траўня.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя