Знакамітая "жалезная лэдзі", 82-гадовая Тэтчэр была дастаўленая ў лякарню Лондана пасля таго, як адчула сябе кепска. Цяпер яна праходзіць медагляд, паведамляе РІА "Новости".
- Яе стан стабільны, яна размаўляе з супрацоўнікамі лякарні, якія клапоцяцца пра яе, - паведаміла прадстаўніца шпіталю.
Дактары перасцераглі Тэтчэр ад публічных выступаў яшчэ ў 2002 годзе. Ужо пасля гэтага, па словах яе блізкіх, у яе некалькі разоў здараліся мікраінсульты, у выніку якіх пацярпела яе памяць. Тэтчэр ужо не раз трапляла ў лякарню.




