Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр прызначаны выкладчыкам у Ельскім універсітэце ў ЗША. Ён будзе весці семінар для студэнтаў па праблемах "веры і глабалізацыі".
Выкладчыцкая работа былога брытанскага прэм’ера ў Еле будзе таксама звязаная з працай "Фонду веры імя Тоні Блэра", які ён цяпер стварае, паведамляе РІА "Новости".
Афіцыйна пасада Блэра завецца "пачэсны даследчык праграмы імя Чарльза Хоуланда”, названай у гонар вядомага амерыканскага юрыста і дыпламату Чарльза Хоуланда.




