08-03, 14:30

Калумбія, Эквадор і Венесуэла памірыліся

Канфлікт паміж Калумбіяй, Эквадорам і Венесуэлай урэгуляваны. Пра гэта абвясцілі лідэры гэтых краін на саміце Групы Рыа ў Дамініканскай рэспубліцы. Кіраўнікі дзяржаў паціснулі адзін аднаму рукі.

Чавес абвясціў пра адкрыццё мяжы і аднаўленні гандлёва-эаканамічных сувязяў з Калумбіяй. Да акту прымірэння далучыўся прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, чыя краіна таксама раней разарвала дыпламатычныя дачыненні з Калумбіяй.

Нагадаем, што крызіс узнік пасля нападу калумбійскіх войскаў на лагер калумбійскіх мяцежнікаў, які размяшчаўся на тэрыторыі Эквадора. Гэтая аперацыя выклікала абурэнне ўладаў Эквадора і Венесуэлы.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя