Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА) сёння запусціла ў космас найноўшы аўтаматычны грузавы карабель "Жуль Верн", які павінен здзейсніць палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), перадаюць інфармагенствы.
"Жуль Верн" - першы касмічны карабель Еўрапейскага саюза. Ён адкрывае серыю з пяці аўтаматычных грузавых караблёў, якія ЕКА павінен стварыць для абслугоўвання МКС.
Кошт праграмы еўрапейскіх аўтаматычных модуляў ужо наблізіўся да 1,3 млрд. еўра.




