16-03, 11:02

Шыльды з назвамі вуліцаў на рускай і польскай мовах у Вільнюскім раёне знікнуць цягам месяца

Да гэтага раённую адміністрацыю змушае суд Вільнюскай акругі.

Суд падкрэсліў, што ў Літве дзяржаўная мова адна, таму назвы вуліцаў належыць пісаць толькі на ёй. Заканадаўства дзяржавы між тым прадугледжвае выключэнне, згодна з якім назвы вуліцаў могуць указвацца на іншых мовах. Гэта можа быць у месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў. Аднак гэты пункт закону суд пад увагу не прыняў.

Пры ўсім гэтым судовае рашэнне абсалютна не датычыць літоўскіх беларусаў. Па даволі простай прычыне: шыльдаў з назвамі вуліцаў, напісанымі па-беларуску, у Літоўскай Рэспубліцы няма наогул. Гэта засведчыў кіраўнік Таварыства беларускай культуры Хведар Нюнька. Ён паведаміў Рацыі, што на беларускай мове ў Літве засталіся толькі мемарыяльныя табліцы.

70% жыхароў Вільнюскага раёна складаюць мясцовыя прадстаўнікі нацменшасцяў. Тутэйшае самакіраванне лічыць, што яны маюць права на захаванне сваёй мовы, культуры і традыцыяў.
 

 

Сяржук ГАЎРЫЛЕНКА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя