Нос вядомага вінароба і дэгустатара Францыі Іліі Горта застрахаваны на суму 5 мільёнаў еўра, паведаміла AP са спасылкай на страхавую кампанію Lloyd’s of London.
Горт вырашыў застрахаваць свой нос, даведаўшыся, што пасля аўтамабільнай аварыі адзін чалавек страціў пачуццё нюху. Страхоўка па адмысловай замове кліента распаўсюджваецца на страту носу і нюху і мае некалькі незвычайных умоў. Так, Горту забараняецца быць асістэнтам кідальніка нажоў, ездзіць на матацыкле і займацца боксам.




